Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына прапануе мірны плян для Лібіі


Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган прапанаваў плян дзеяньняў па ўсталяваньню міру ў Лібіі. Ён заклікаў да вываду ляяльных Кадафі сілаў з гарадоў, якія яны ўзялі ў аблогу, усталяваньню гуманітарных калідораў і правядзеньню шырокіх дэмакратычных рэформаў.

Эрдаган заявіў, што гэтыя захады будуць абмяркоўвацца ў Катары на наступным тыдні на паседжаньні кантактнай групы, што была створаная для кіраўніцтва міжнароднай апэрацыяй у Лібіі. У групу ўваходзяць краіны Эўразьвязу, ЗША і іхныя саюзьнікі на Блізкім Усходзе, а таксама некалькі міжнародных арганізацыяў.
XS
SM
MD
LG