Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь абмяркуе выклікі і магчымасьці ідэй свабоды ва Ўсходняй Эўропе


У пятніцу ў Менску, у гатэлі "Эўропа" адкрываецца Форум лібэральнай моладзі краінаў "Усходняга партнэрства". Форум праводзіцца ўпершыню. Галоўнай яго мэтай арганізатары ставяць стварэньне устойлівай партнэрскай сеткі паміж прадстаўнікамі моладзевых лібэральна арыентаваных арганізацый з Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны, і ўзмацненьне іх пазыцый.

Хэд-лайнэрам будзе Андрэй Іларыёнаў, былы дарадца Ўладзімера Пуціна, які ў 2005 годзе стаў у пэўнай ступені ідэйным праціўнікам Пуціна, менавіта па ідэйных і ідэалягічных разыходжаньнях
Форум будзе праходзіць пад дэвізам "На скрыжаваньні тэндэнцый альбо ў эпіцэнтры разівіцьця: выклікі і магчымасьці ідэй свабоды ва Ўсходняй Эўропе". Арганізатары форуму зь беларускага боку – грамадзкае аб'яднаньне "Дыскусійна-аналітычная супольнасьць "Лібэральны клюб", Рэспубліканскае грамадзкае моладзевае аб'яднаньне "Грамадзянскі форум" і моладзевае крыло Аб'яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты".

Дырэктар па дасьледаваньнях "Лібэральнага клюбу" Яўген Прэйгерман распавёў:

"Агульная ідэя, ці мэта – гэта, па-першае, сабраць прадстаўнікоў лібэральных моладзевых арганізацыі з усіх шасьці краінаў плюс краінаў Эўразьвязу, а таксама Расеі, пазнаёміцца, абмеркаваць, як увогуле мы можам разам супрацоўнічаць на плятформе Ўсходняга партнэрства".

Старшыня "Грамадзянскага форуму" Сяргей Варанкевіч кажа, што ў Беларусі, каўказскіх рэспублік, Малдовы шмат агульных праблем – з дэмакратыяй, рынкавымі рэформамі, правамі чалавека, станаўленьнем грамадзянскай супольнасьці:

"На жаль, мы недастаткова добра адзін аднаго ведаем, нават, можа, лепш ведаем нашых заходніх партнэраў, чым тых людзей, якія жывуць з намі па суседзтву. Таксама мэта – абмеркаваць тыя выклікі, якія стаяць перад лібэральнымі моладзевымі арганізацыямі ў нашых краінах. Сытуацыя складаная ня толькі ў Беларусі, яна складаная і ў Азэрбайджане, асабліва пасьля апошніх падзеяў. Не лягчэй сытуацыя і ў іншых каўказскіх краінах".

На форум запрошаныя і ўжо далі згоду на ўдзел Надзвычайцны і паўнамоцны пасол Нямеччыны ў Беларусі Крыстаф Вайль, кіраўнік Кіеўскага офісу Фонда Фрыдрыха Наўмана "За Свабоду" Хайке Дэрэнбэхер, экспэрты з Грузіі, Армэніі, Украіны, Расеі.

Дырэктар па дасьледаваньнях "Лібэральнага клюбу" Яўген Прэйгерман распавёў:

"Шмат хто з замежных партнэраў прыедзе. Хэд-лайнэрам будзе Андрэй Іларыёнаў, былы дарадца Ўладзімера Пуціна, які ў 2005 годзе стаў у пэўнай ступені ідэйным праціўнікам Пуціна, менавіта па ідэйных і ідэалягічных разыходжаньнях".

Форум будзе працаваць тры дні. Па выніках мяркуецца выдаць Зборнік матэрыялаў I Форуму лібэральнай моладзі краінаў "Усходняга партнэрства". На мэце таксама – стварэнтьне сеткі моладзевых лібэральных арганізацый краінаў "Усходняга партнэрства".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG