Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан адзначыў гадавіну рэвалюцыі


Бішкек: жалобны марш у гонар ахвяраў леташніх забурэньняў
Бішкек: жалобны марш у гонар ахвяраў леташніх забурэньняў
Кіргізстан адзначыў сёньня першую гадавіну крывавых забурэньняў у Бішкеку, якія прывялі да зьвяржэньня тагачаснага прэзыдэнта Курманбека Бакіева.

Дзейная ачольніца краіны Роза Атунбаева і іншыя ўрадоўцы ўсклалі кветкі на могілках Ата-Бэіт, дзе пахаваныя многія з загінулых тады пратэстоўцаў.

7 красавіка 2010 году амаль 90 чалавек загінулі і сотні былі параненыя пасьля таго, як сілы бясьпекі адкрылі агонь па дэманстрантах, якія пратэставалі супраць карупцыі і наступу адміністрацыі Бакіева на дэмакратычныя свабоды.

У выніку леташніх красавіцкіх падзеяў Курманбек Бакіеў быў змушаны пакінуць краіну.
XS
SM
MD
LG