Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада ЭЗ абмяркуе эканамічныя санкцыі супраць Беларусі


Міністры замежных спраў Эўразьвязу плянуюць абмеркаваць на наступным тыдні дакумэнт аб эканамічных санкцыях супраць Беларусі, падрыхтаваны дыпляматычнай службай ЭЗ. Пра гэта паведамляе агенцтва Delfi, са спасылкай на МЗС Літвы.

У дакладзе літоўскага замежнапалітычнага ведамства, аднак, выказваюцца асьцярогі Вільні адносна названых захадаў.

"У першую чаргу неабходна ўстанавіць мэты такіх захадаў, мадальнасьць і іх магчымае ўзьдзеяньне. Таксама неабходна прадугледзець і выпадкі іх адкліканьня, калі сытуацыя ў Беларусі будзе мяняцца", – гаворыцца ў дакумэнце.

Вільня таксама "не ўхваляе тых эканамічных санкцыяў, з-за якіх могуць пацярпець грамадзяне Беларусі".

На мінулым тыдні шэраг прадстаўнікоў Эўразьвязу заявілі, што Брусэль разглядае ўвядзеньне ў дачыненьні да Беларусі "мэтавых эканамічных санкцыяў".

Паводле афіцыйнага сайту Рады ЭЗ, беларускае пытаньне будзе абмяркоўвацца ў аўторак, 12 красавіка.
XS
SM
MD
LG