Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве ўпершыню судзяць за адмаўленьне злачынстваў СССР


Літва: дэманстранты абараняюць віленскі тэлецэнтр ад савецкіх войскаў, 13 студзеня, 1991
Літва: дэманстранты абараняюць віленскі тэлецэнтр ад савецкіх войскаў, 13 студзеня, 1991
У Літве распачаўся першы судовы працэс па справе аб парушэньні законаў аб "адмове акупацыі СССР" і "адмаўленьні агрэсіі СССР 1991 году".

Судзяць лідэра "Сацыялістычнай партыі Народны фронт" Альгірдаса Палецкіса – за выказваньні аб падзеях 1991 году. Сярод іншага, Палецкіс сказаў, што згаданыя законы былі прынятыя для таго, каб схаваць усю праўду аб захопе віленскай тэлевежы савецкімі войскамі ў 1991 годзе.

Судовы пазоў на Палецкіса падала кіроўная ў Літве партыя "Саюз Бацькаўшчыны - Хрысьціянскія дэмакраты".

Палітыку пагражае штраф ці два гады зьняволеньня.
XS
SM
MD
LG