Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама і Кангрэс працягваюць перамовы пра бюджэт


У Вашынгтоне сёньня працягваюцца перамовы паміж прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам і прадстаўнікамі Кангрэсу аб парамэтрах фэдэральнага бюджэту. Пагадненьня трэба дасягнуць да пятніцы -- каб не дапусьціць спыненьня працы дзяржаўных устаноў, бюджэт якіх не зацьверджаны. Пасьля сустрэчы з лідэрамі кангрэсу, Абама заявіў: "Я застаюся ўпэўненым, што калі мы настроены сур'ёзна, мы павінны дасягнуць угоды і прыняць яе".

Рэспубліканцы, валодаюць большасьцю ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэса, настойваюць на жорсткай эканоміі. Дэмакраты заяўляюць, што занадта рэзкае скарачэньне выдаткаў паставіць пад пагрозу выхад ЗША з эканамічнага крызісу
XS
SM
MD
LG