Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўныя сірыйскія СМІ паведамляюць, што прэзыдэнт Сірыі Башар Асад даў сірыйскае грамадзянства курдам, якія пражываюць у правінцыі Хасеке на паўночным усходзе Сірыі. Грамадзянства атрымаюць каля 300 тысяч чалавек. Курды, найбуйнейшая нацыянальная меншасьць у Сірыі, складаюць 10 працэнтаў 22-мільённага насельніцтва краіны, аднак многія з іх дзесяцігодзьдзямі не могуць атрымаць грамадзянства.

Паводле назіральнікаў, рашэньне прэзыдэнта Асада накіравана на паслабленьне масавых выступаў, распачатых тры тыдні таму. На мінулым тыдні ў пятніцу ў акцыях пратэсту на паўночным усходзе краіны ўпершыню удзельнічалі курды.
XS
SM
MD
LG