Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Януковіч за зону свабоднага гандлю з Эўразьвязам


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч сёньня выступіў з штогадовым зваротам у парлямэнце. У прамове Януковіч падкрэсьліў, што Ўкраіна мае намер у гэтым годзе выйсьці на падпісаньне з ЕЗ пагадненьня аб асацыяцыі і стварэньні зоны свабоднага гандлю. "Падпісаньне гэтага пагадненьня створыць умовы для паўнавартаснай інтэграцыі Ўкраіны ў эўрапейскую эканамічную, сацыяльную, культурную і прававую прастору.", -- заявіў Януковіч. Што тычыцца Мытнага Саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану, то Януковіч сказаў: "Я лічу, што далейшае разьвіцьцё адносін з мытным саюзам будзе абапірацца на новую дагаворную базу аб свабодным гандлі і магчымым пакетным пагадненьні аб супрацоўніцтве па формуле 3 +1".
XS
SM
MD
LG