Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан папярэдзіў Захад ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы краіны, пасьля таго як ЗША і АБСЭ скрытыкавалі жорсткае падаўленьне пратэстаў у Баку ў выхадныя дні. Алі Гасанаў, прадстаўнік адміністрацыі прэзыдэнта заявіў дзяржаўным СМІ, што паліцыя дзейнічала паводле закону. Спэцназ, узброеныя дубінкамі і гумовымі кулямі, разагнаў несанкцыянаваны мітынг у суботу, затрымліваючы дзясяткі людзей у Баку. Апазыцыйныя партыі скардзяцца на адсутнасьць дэмакратычных правоў і свабоды слова ў Азэрбайджану, які зьяўляецца важным пастаўшчыком нафты і газу на Захад.
XS
SM
MD
LG