Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Севярынец: Дай Бог, каб у турэмшчыкаў прачнулася сумленьне


Тацяна Севярынец

Тацяна Севярынец

Маці палітвязьня Паўла Севярынца Тацяна вельмі задаволеная, што Лябедзька на волі, яна мае спадзеў, што вызваляць і яе сына.

"Увогуле невядома, чаму гэты чалавек там сядзеў. Так, як невядома, чаго сядзяць усе астатнія. Калі прыйшла чарга спадару Лябедзьку выйсьці на волю, дык дзякуй Богу…

Калі я пачула гэтую навіну, дык ува мне нешта пашавялілася: а можа, і Паўла выпусьцяць? Але наўрад ці. Вельмі сурова там да яго ставяцца: ні сустрэчаў не дазваляюць, ні сьвятара не дапускаюць. Цяпер ідзе інтэнсіўнае чытаньне матэрыялаў справы, кожны дзень Павал знаёміцца зь імі. Так што думаю, што хутка будзе суд. А што пра волю казаць?.. Дай Бог, каб яны ачунялі і прачнулася ва ўсіх тых, хто трымае нашых людзей за кратамі, сумленьне і розум, пачуцьцё міласэрнасьці і ўвогуле ўласнай годнасьці, усьведамленьня таго, што яны робяць невядома што. На гэта будзем спадзявацца, я за гэта малюся кожны дзень".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG