Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кандагары забітыя тры таліба, што ўчынілі напад


У горадзе Кандагар на поўдні Аўганістану забітыя тры ваяўніка, якія учынілі ў чацьвер напад на трэніровачны цэнтар аўганскай паліцыі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік міжнароднай кааліцыі. Як паведамілі пазьней, у выніку нападу загінулі 6 паліцыянтаў.

Баевікі захапілі будынак на тэрыторыі цэнтру і адтуль вялі агонь па паліцыянтам. Адказнасьць за напад узялі на сябе талібы.
XS
SM
MD
LG