Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Ізраілі сутыкнуліся два цягнікі. Ахвяраў няма


У Ізраілі, каля гораду Нетанія, сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі. Пацярпелі дзесяткі людзей. Сутыкненьне адбылося раніцай у чацьвер -- літаральна ў ста мэтрах ад чыгуначнай станцыі ў Нетаніі. Пакуль яшчэ невядома, з прычыны чаго абодва саставы апынуліся на адным шляху. Пярэднія вагоны абодвух цягнікоў атрымалі значныя пашкоджаньні, а адзін з цягнікоў сышоў з рэек.

Паведамляецца пра 60 пацярпелых, сярод якіх няма цяжка параненых. Гэта тлумачыцца тым, што ніводзін з цягнікоў яшчэ не пасьпеў набраць хуткасьць, у адваротным выпадку наступствы сутыкненьня былі б значна больш цяжкімі.

Гэта ня першае небясьпечнае здарэньне на ізраільскай чыгунцы ў апошні час: 6 красавіка адбылося задымленьне ў адным з вагонаў пасажырскага цягніка Модыін-Тэль-Авіў. Пацярпелых ня было, пасажыраў эвакуіравалі.
XS
SM
MD
LG