Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея кажа, што Польшча не адказвае на запыты аб катастрофе самалёту


Польшча дагэтуль не адказала на ўсе запыты Расеі ў справе аб катастрофе польскага прэзыдэнцкага самалёту пад Смаленскам 10 красавіка мінулага года, сьцьвярджаюць расейскія афіцыйныя асобы. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэта Расіі Уладзімір Маркін, адказы атрыманыя толькі на два з шасьці запытаў. У прыватнасьці, пакуль няма заключэньня польскіх экспэртаў наконт аўдыёзапісаў з "чорных скрыняў".

Польшча і Расія самастойна вядуць расьсьледаваньне, аднак, паміж імі ёсьць дамоўленасьць аб супрацоўніцтве. Учора Генэральная пракуратура Расеі перадала польскім праваахоўным органам дадатковыя матэрыялы, якія тычацца авіякатастрофы пад Смаленскам, у выніку якой загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі.
XS
SM
MD
LG