Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новым прэзыдэнтам Косава стане жанчына


Косаўская кіроўная кааліцыя і вядучая апазыцыйная партыя прыйшлі да згоды наконт кандыдата на пасаду прэзыдэнта дзеля разьвязаньня палітычнага крызісу. Прэм'ер-міністар Хашым Тачы паведаміў, што бакі дамовіліся падтрымаць жанчыну Атыфэту Ях'яху ў якасьці новага прэзыдэнта. Ях'яха зьяўляецца намесьнікам генэральнага дырэктара паліцыі Косава. Яна заменіць Бэджэта Паколі, абраньне якога 22 лютага было прызнаным не адпаведным закону. Прэзыдэнт Косава абіраецца парлямэнтам. Аднак, паводле дасягнутага 6 красавіка пагадненьня, выбарчы закон будзе зьменены і ў 2012 годзе будуць уведзеныя прамыя выбары прэзыдэнта насельніцтвам.
XS
SM
MD
LG