Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горацкі прадпрымальнік выйшаў зь плякатам да ПМК


Андрэй Бажко, архіўнае фота

Андрэй Бажко, архіўнае фота

Прадпрымальнік Андрэй Бажко з дапамогай галадоўкі і пікета спрабуе дамагчыся выплаты паўгадавой запазычанасьці ягонаму прыватнаму прадпрыемству “МБА Клеапатра+”ад горацкага ПМК №1.

Сёньня ад раніцы Бажко стаіць зь плякатам ля уваходу ў адміністрацыйны будынак ПМК.

Кіраўнік дзяржаўнага прадпрыемства не адказвае на тэлефанаваньні, хоць знаходзіцца ў сваім кабінэце. Зранку з ім сустракалася рэдактар незалежнай горацкай газэты “Узгорак”. Яна пацьвярджае, што той ігнаруе званкі. Паводле журналісткі, кіраўнік ПМК акцыю прадпрымальніка называе дзіцячай забавай, але прызнае запазычанасьць. Абяцае выплаціць, калі зьявяцца грошы.

У аддзеле эканомікі Горацкага райвыканкаму пра патрабаваньні прадпрымальніка ня ведаюць. Ня ведаюць і пра пікет. Абяцаюць разабрацца. Тым часам сам Андрэй Бажко зьбіраецца скардзіцца ў пракуратуру.

Прыватнае прадпрыемства “МБА Клеапатра+”, паводле Андрэя Бажка, выконвала працы на ўмовах субпадраду з ПМК ў акцыянэрным таварыстве “Александрыйскае”,– рабіла ўнутранае аздабленьне катэджаў. Прадпрымальнік цьвердзіць, што кіраўніцтва ПМК аргумэнтуе нявыплату сродкаў тым, што зь ім не разьлічылася “Александрыйскае”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG