Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партугалія атрымае міжнародную фінансавую дапамогу


Прэм'ер-міністар Партугаліі Жазэ Сакратэш

Прэм'ер-міністар Партугаліі Жазэ Сакратэш

Аб’ём міжнароднай фінансавай дапамогі Партугаліі можа скласьці ад 60 да 80 мільярдаў эўра. Пра гэта паведаміў у сераду ўвечары афіцыйны прадстаўнік эўразоны – групы краінаў, якія выкарыстоўваюць адзіную эўрапейскую валюту. Раней па дапамогу ягонай краіне, якая перажывае фінансавы крызыс, да Эўразьвязу зьвярнуўся партугальскі прэм’ер-міністар Жазэ Сакратэш. Ён падкрэсьлівае, што пасьля таго, як парлямэнт у сакавіку адрынуў плян ураду жорсткай эканоміі, зварот па міжнародную дапамогу стаў непазьбежным.

Эўракамісія заявіла, што просьба Партугаліі будзе разгледжаная “максымальна хутка”. Раней ЭЗ і МВФ выдаткавалі буйныя крэдыты Грэцыі і Ірляндыі, якія таксама трапілі ў складаную фінансавую сытуацыю.
XS
SM
MD
LG