Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія заяўляе, што сілы НАТО ўдарылі па нафтаправоду


Улады Лібіі цьвердзяць, што брытанскія самалёты нанесьлі ўдар па буйному радовішчу нафты Сарыр, у выніку якога пашкоджаны нафтаправод, які вядзе да порту. Таксама намесьнік міністра замежных справаў Лібіі Халед Каім заявіў, што ў выніку ўдару загінулі трое ахоўнікаў нафтаправода. Брытанскі бок не камэнтуе гэтыя заявы.

У сваю чаргу НАТО цьвердзіць, што войскі лібійскага лідэра Муамара Кадафі выкарыстоўваюць грамадзянскае насельніцтва ў якасьці жывых шчытоў, разьмяшчаючы свае падразьдзяленьні і ваенную тэхніку ў жылых раёнах.

На поўначы Лібіі працягваюцца баі паміж сіламі Кадафі і паўстанцамі за гарады Місурата і Брэга. Паўстанцаў з паветра падтрымлівае авіяцыя НАТО.
XS
SM
MD
LG