Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арабскія краіны пераконваюць прэзыдэнта Емэну сысьці


Нарада міністраў замежных спраў Рады супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Пэрсыдзкай затокі ў Эр-Рыядзе, Савудаўская Арабія, 3 красавіка, 2011
Нарада міністраў замежных спраў Рады супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Пэрсыдзкай затокі ў Эр-Рыядзе, Савудаўская Арабія, 3 красавіка, 2011
Арабскія краіны Пэрсыдзкай затокі спадзяюцца, што ім удасца дасягнуць пагадненьня з прэзыдэнтам Емэну Алі Абдулом Салехам у пытаньні яго зыходу ў адстаўку. Пра гэта заявіў сёньня прэм'ер-міністар Катару шэйх Хамад бэн Джасэм аль-Тані ў кулюарах "Катарскага форуму" ў Нью-Ёрку, – паведамляе агенцтва ІТАР-ТАСС.

"Некалькі дзён таму на нарадзе ў Эр-Рыядзе міністры замежных спраў Рады супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Пэрсыдзкай затокі вырашылі адправіць Салеху і емэнскай апазыцыі запрашэньне правесьці сустрэчу ў Савудаўскай Арабіі, каб паспрабаваць знайсьці вырашэньне гэтай праблемы", – паведаміў ён.

Сёньня амбасадары шасьці арабскіх краінаў правялі сустрэчу з прадстаўнікамі емэнскай апазыцыі.

Тым часам у Емэне дзясяткі тысяч чалавек працягвалі сёньня пратэсты па ўсёй краіне з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Салеха, які знаходзіцца на сваёй пасадзе больш за 32 гады.

У горадзе Хормаксар паліцэйскія ўжылі супраць пратэстоўцаў сьлезацечны газ і адкрылі па іх агонь.
XS
SM
MD
LG