Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КДБ правёў ператрус у бацькоў Натальлі Радзінай


Натальля Радзіна

Натальля Радзіна

У сераду сама журналістка патэлефанавала маці й сказала, што знаходзіцца ў Эўропе, -- паведамляе сайт "Хартыя 97". Тым часам да бацькоў Натальлі ў Кобрыне прыйшлі супрацоўнікі мясцовага аддзяленьня КГБ, а таксама сьледчы зь Менску.

Яны правялі ператрус і забралі дзёньнікі журналісткі і лісты салідарнасьці, якія ішлі ёй з усяго сьвету, у тым ліку ад былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла і кіраўніка МЗС Славакіі Мікулаша Дзурынды. Быў таксама канфіскаваны кампутар непаўнагадовага пляменьніка Радзінай, -- піша "Хартыя 97".

Пасьля гэтага супрацоўнікі КДБ паехалі на працу да бацькі Натальлі нібыта для правядзеньня яшчэ аднаго допыту.

Сама Радзіна затэлефанавала бацькам і паведаміла, што знаходзіцца ў лягеры для ўцекачоў адной з эўрапейскіх краін.

"Наташа абяцала патэлефанаваць празь некалькі дзён і сказаць дакладна, дзе знаходзіцца. Пакуль, яна сказала, вырашаюцца апошнія фармальнасьці з палітычным прытулкам", -- цытуе сайт "Хартыі 97" словы маці Натальлі.

Нагадаем, Натальля Радзіна, якая больш за месяц правяла ў СІЗА КДБ, а пасьля жыла ў Кобрыне пад падпіскай аб нявыязьдзе, зьвінавачаная ў арганізацыі "масавых беспарадкаў" 19 сьнежня летась. 31 сакавіка яна ўцякла за мяжу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG