Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама і Карзай пашкадавалі аб спаленьні Карану


Тэры Джоўнс

Тэры Джоўнс

Прэзыдэнты ЗША і Аўганістану Барак Абама і Гамід Карзай выказалі шкадаваньне з нагоды спаленьня Карану амэрыканскім пастарам і асудзілі акты гвалту, якія здарыліся ў сувязі з гэтым інцыдэнтам. Пра гэта два лідэры заявілі ў часе відэаканфэрэнцыі ў сераду.

20 сакавіка ў амэрыканскім штаце Флёрыда сьвятар Тэры Джоўнс прынародна спаліў мусульманскі сьвяшчэнны тэкст. Гэта справакавала акцыі пратэсту ў Аўганістане, у выніку якіх загінулі каля 20 чалавек, сярод іх – 7 замежных супрацоўнікаў ААН.
XS
SM
MD
LG