Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША разглядае "Акт аб дэмакратыі ў Беларусі 2011"


Сэнатар ЗША Джон Кэры
Сэнатар ЗША Джон Кэры
Сэнат ЗША распачаў сёньня разгляд пытаньня аб падаўжэньні тэрміну дзеяньня "Акту аб дэмакратыі ў Беларусі" – законапраекту, прынятага Кангрэсам у 2004 годзе. Прэзэнтуючы названы дакумэнт, сэнатар Джон Кэры назваў прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі "сфальшаванымі" і дадаў, што нягледзячы на тое, што розныя падзеі ў сьвеце адцягнулі ўвагу міжнародных мэдыяў ад беларускіх спраў, "Злучаныя Штаты не забыліся на Беларусь, і не забудуцца".

"Акт аб дэмакратыі ў Беларусі" закліканы спрыяць дэмакратычнаму разьвіцьцю, правам чалавека і вяршынству закону ў Беларусі, а таксама падтрымліваць зацьвярджэньне і ўмацаваньне незалежнасьці краіны. Закон прадугледжвае выдаткаваньне неабходнай дапамогі для недзяржаўных арганізацыяў, незалежных мэдыяў, уключна з радыё і тэлевізійным вяшчаньнем на Беларусь, а таксама пашырэньне міжнародных абменаў.

Сёлетні законапраект аб падаўжэньні дзейнасьці Акту ("The Belarus Democracy Reauthorization Act of 2011") прадугледжвае шэраг дадатковых захадаў.

Найбольш істотныя папраўкі да тэксту з 2004 году, дзеяньне якога было прадоўжанае ў 2006 і 2008 гг., уключаюць:
а) рэкамэндацыю прэзыдэнту ЗША падтрымаць вяшчаньне Радыё Свабода, Голасу Амэрыкі, Эўрапейскага радыё для Беларусі і Белсату;
б) рэкамэндацыю прэзыдэнту выдзяляць адпаведныя сумы грошай на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі ў 2012-2014 гг.
XS
SM
MD
LG