Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць прамываньня мазгоў


Плякат з сайту antibrainwash.net

Плякат з сайту antibrainwash.net

Некалькі беларускіх мастакоў стварылі сайт antibrainwash.net, які мае стаць пляцоўкай для палітычных улётак, плякатаў, налепак, а таксама трафарэтаў для графіці. Стваральнікі сайту заклікаюць наведнікаў выбіраць блізкае ім, выдрукоўваць і распаўсюджваць у сябе ў пад'езьдзе, раёне, на транспарце. Пры гэтым яны заклікаюць да асьцярожнасьці, бо такія дзеяньні ў Беларусі могуць быць небясьпечнымі. Адзін са стваральнікаў сайту Максім патлумачыў, як зьявілася ідэя такога сайту:

Максім: Ідэя прыйшла звонку, бо проста ўжо надакучыла глядзець на ўсё, што адбываецца ў краіне, і ўвесь час адварочваць погляд ад таго, як зьдзекуюцца з сумленных людзей.

Знаткевіч: Вы заклікаеце дасылаць вам свае ідэі для плякатаў ці ўлётак – ці шмат ужо атрымалі прапановаў?

Максім: Так, паступаюць. Цяпер сайт знаходзіцца ў пачатковай стадыі разьвіцьця. Але ўжо ў першыя два дні працы да нас зайшлі больш за пяць тысяч чалавек і спампавалі больш за тры тысячы файлаў.

Знаткевіч: У вас ёсьць і трафарэты для графіці – што б вы адказалі на аргумэнты тых, хто лічыць, што надпісы і малюнкі на сьценах сярэдняга беларуса толькі злуюць?

Максім: Мы ня думаем, што мы на кагосьці сярэдняга разьлічваем. Мы разьлічваем на тых, хто неабыякавы і хоча актыўна выяўляць сваю волю. Графіці, я думаю, гэта апошняя магчымасьць чалавеку мець свабоду слова ва ўмовах сучаснай беларускай цэнзуры.

Слухаць гутарку цалкам:

Гутарка са стваральнікам сайту Максімам, 6 красавіка 2011 году

XS
SM
MD
LG