Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія: аб эсктрадыцыі Асанжа вырашаць у чэрвені


Джуліян Асанж

Джуліян Асанж

Вярхоўны суд Вялікай Брытаніі адклаў да чэрвеня слуханьні па апэляцыі заснавальніка выкрывальніцкага парталу WikiLeaks аб яго экстрадыцыі ў Швэцыю. Суд паведаміў, што двухдзённае слуханьне прызначанае на 12 чэрвеня.

У лютым судзьдзя пастанавіў, што Асанж павінен быць выдадзены ў Швэцыю, дзе яму выстаўленыя абвінавачаньні ў сэксуальных злачынствах. Судзьдзя адкінуў аргумэнты Асанжа аб тым, што ў Швэцыі яму ня будзе пададзена справядлівага суду.

Асанж адмаўляе выстаўленыя яму абвінавачаньні. Адначасова Вашынгтон праводзіць расьсьледаваньне ці парушыў WikiLeaks амэрыканскія законы, абнародаваўшы дзясяткі тысяч дакумэнтаў з сакрэтнага дыпляматычнага ліставаньня Дзярждэпартамэнту ЗША.
XS
SM
MD
LG