Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: паўстанцы зарабілі $125 млн на нафце


Лібія – грэцкі танкер "Экватар" загружае нафту ў порце падкантрольнага паўстанцам гораду Тобрук
Лібія – грэцкі танкер "Экватар" загружае нафту ў порце падкантрольнага паўстанцам гораду Тобрук
У Лібіі танкер зь першай партыяй нафты, закупленай для сусьветнага рынку у лібійскай апазыцыі, пакінуў сёньня падкантрольны паўстанцам горад Тобрук на ўсходзе краіны, паведамляе агенцтва Ройтэр.

Пакупнік адгружанай сыравіны – невядомы. Раней дапамогу паўстанцам у продажы нафты абяцаў Катар. Лібійская нацыянальная нафтавая карпарацыя, падкантрольная ўраду Кадафі, абяцае падаць у суд на любую асобу, якая заключыць кантракт на пастаўкі нафты з паўстанцамі.

Пастаўкі нафты зь Лібіі былі перапыненыя на пачатку сакавіка, у сувязі з баявымі дзеяньнямі ў краіне. Паводле ацэнак экспэртаў, паўстанцы атрымаюць ад продажу згаданай партыі каля 125 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG