Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтым разам старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка і Грышка адгукаюцца сярод іншага на прыход вясны і палітычныя судовыя працэсы.

Всё будзе как всягда


Грышка:

На вуліцы праменіцца
Зіхоткая вясна.
І мне, чамусьці, верыцца,
Што гэта добры знак,
Што змые сілы чорныя
Вясновая вада…

Саўка:

Ня радуйся, Грыгорый,
Всё будзе как всягда.

Грышка:

Бы сон нядобры, скончацца
Пачварныя суды,
І вечныя каштоўнасьці
Зноў вернуцца сюды.
І будзем мы ў гуморы,
І зьнікне прэч бяда…

Саўка:

Ня радуйся, Грыгорый,
Всё будзе как всягда.

Грышка:

Маральныя пачвары ўсе
Пакінуць п’едэстал.
І нечакана здарыцца
Вясновы карнавал.
Вясёлых твараў мора…
Свабода – як вада…

Саўка:

Ня будзе так, Грыгорый,
А будзе как всягда.
Тут глупа дажа спорыць.
Хаця… Вазможна, да.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG