Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэба прызнаць тупіковасьць той мадэлі, па якой разьвівалася краіна


На сайце svaboda.org адбылася онлайн-канфэрэнцыя з былым старшынём Нацыянальнага банку, ганаровым старшынём АГП прафэсарам Станіславам Багданкевічам.

Чытаць адказы можна тут.

Эканамічная і валютныя навіны, бадай, сталі галоўнай тэмай апошніх тыдняў. Ці правільную фінансавую палітыку праводзіць Нацыянальны банк? Ці ўтрымаюць улады курс беларускага рубля і якім коштам? На гэтыя ды іншыя вашыя пытаньні адкажа Станіслаў Багданкевіч

Станіслаў Багданкевіч нарадзіўся 1 студзеня 1937 году ў вёсцы Шапавалы Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Скончыў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум, Маскоўскі фінансава-эканамічны інстытут. Доктар эканамічных навук , прафэсар. У 1991-1995 гадох – старшыня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі XIII скліканьня, лідэр фракцыі “Грамадзянскае дзеяньне” (1995-1996). Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, яе старшыня (1995-2000), з 2000 г. – ганаровы старшыня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG