Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За надпіс «Луку на муку» — 525 тысяч штрафу


Кацярына Герасімчык

Кацярына Герасімчык

Рашэньнем Ленінскага раённага суду Горадні студэнтка мэдунівэрсытэту Кацярына Герасімчык прызнаная вінаватай у дробным хуліганстве паводле арт. 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу і пакараная штрафам у 15 базавых велічынь.

Яе зьвінавацілі ў тым, што падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі яна зрабіла на пастамэнце помніка Леніну надпіс «Луку на муку». Кацярына Герасімчык вінаватай сябе не прызнала.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG