Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гбагбо загадалі ўзяць жывым


Ларан Гбагбо

Ларан Гбагбо

У Кот-д'Івуары войскі, верныя абранаму прэзыдэнту краіны Аласене Уатару, у гэты момант штурмуюць рэзыдэнцыю Ларана Гбагбо, які прайграў на прэзыдэнцкіх выбарах у лістападзе і адмовіўся прызнаць перамогу свайго палітычнага апанэнта і сыйсьці ў адстаўку.

Паведамляецца, што, нягледзячы на прысутнасьць у краіне францускіх войскаў і міратворчага кантынгенту ААН, яны ня ўдзельнічаюць у штурме рэзыдэнцыі і бункеру Гбагбо.

Войскам абранага прэзыдэнта аддадзены загад узяць Гбагбо жывым. Міністар замежных спраў Францыі Ален Жюппэ заявіў сёньня ў Парыжы, што адзіным прадметам перамоваў з былым прэзыдэнтам можа быць ягоны выезд з краіны.

Тым часам, апазыцыянэры лічаць, што Гбагбо павінен апынуцца перад судом, а не выяжджаць з краіны.
XS
SM
MD
LG