Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зарэгістраваны ў Літве Навуковы інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў апублікаваў вынікі новага дасьледаваньня грамадзкай думкі Беларусі. У студзені-сакавіку рэйтынг беларускага кіраўніка зьнізіўся з 53 да 42,9%.

Удзельнікі дасьледаваньня адказвалі пытаньне «Калі б заўтра адбыліся выбары прэзыдэнта Беларусі, за каго вы б прагаласавалі?». У табліцы 1 паказаныя рэйтынгі Аляксандра Лукашэнкі пасьля заканчэньня прэзыдэнцкіх выбараў.



Сацыёлягі ацанілі таксама рэйтынг даверу Лукашэнкі. За апошнія тры месяцы ён зьнізіўся на 7,1 працэнта. Падчас папярэдніх выбараў у 2006 годзе гэты рэйтынг нязначна ўзрос – на 0,9%. Дынаміка рэйтынга даверу за апошнія 10 гадоў паказаная у табліцы 2.



Сацыёлягі таксама адзначаюць, што рэйтынгі былых кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава растуць. Някляеў – з 6,9 да 7,7%, Саньнікаў – з 3,2 да 4,7%. Прычынаю, на думку сацыёлягаў, зьяўляецца знаходжаньне гэтых палітыкаў у няволі і ўвага да іх незалежных СМІ.

Зь ліку прыхільнікаў Лукашэнкі 78,1% станоўча паставіліся да масавых арыштаў 19 сьнежня, а 66,3% зь іх упэўненыя, што апазыцыя зьбіралася зьдзейсьніць дзяржаўны пераварот.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG