Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібіі працягваюцца баі за Брэгу


У Лібіі паўстанцы спрабуюць адбіць у ўрадавых войскаў горад Брэга на ўсходзе краіны.

Міністар замежных спраў Францыі Ален Жупэ паабяцаў сёньня адкрыць марскі калідор, каб паўстанцы ў Бенгазі атрымалі магчымасьць арганізаваць неабходныя пастаўкі ў горад Місурата.

Напярэдадні камісар лібійскіх паўстанцаў Абдул Фатах Юніс абвінаваціў НАТО ў бязьдзейнасьці і недастатковасьці намаганьняў ў справе абароны насельніцтва ад войскаў, верных лібійскаму лідэру Муамару Кадафі. У адказ прадстаўнік НАТО Кармен Ромэра заявіла, што Паўночнаатлянтычны альянс зробіць усё магчымае дзеля абароны грамадзянскага насельніцтва ў Місураце.
XS
SM
MD
LG