Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэбаты на сядзібе Партыі БНФ


У сядзібе Партыі БНФ адбудуцца стратэгічныя дэбаты, у межах якіх аналітыкі, экспэрты, грамадзкія дзеячы абмяркуюць варыянты стратэгіі палітычнай апазыцыі.

Пагадзіліся ўзяць удзел у дэбатах аўтары "Стратэгіі-2012" — Уладзімер Мацкевіч і маніфэсту "Байкот — стратэгія перамогі" — Віктар Івашкевіч.

Юры Чавусаў спадзяецца, што дыскусія атрымаецца канструктыўнай і ўдасца знайсьці пункты супрацоўніцтва і магчымай каардынацыі паміж прадстаўнікамі гэтых розных стратэгій.

"Тое, што імпрэза робіцца на ўправе БНФ, падкрэсьлівае значэньне гэтага памяшканьня ня толькі як культурнага цэнтру, але і цэнтру грамадзка-палітычнага жыцьця ў Менску".

Адносна сытуацыі вакол высяленьня ўладамі Партыі БНФ з памяшканьня спадар Чавусаў сказаў:

Юры Чавусаў
"Цяпер мяч на баку арэндадаўцы, ЖРЭА, які даслаў паведамленьне, што будзе пададзены сустрэчны пазоў на высяленьне Партыі БНФ. Партыя БНФ падала скаргу на падаўжэньне дамовы арэнды, а арэндадаўца падае скаргу на высяленьне. І справа зацягваецца".

Камунальная служба Савецкага раёну Менску адмовілася падоўжыць дамову арэнды ад 1 красавіка гэтага году. Аднак прадстаўнікі партыі заявілі, што добраахвотна сваёй сядзібы не пакінуць і будуць яе абараняць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG