Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане па віне брытанскіх вайскоўцаў загінулі тры чалавекі


У Аўганістане па віне брытанскіх вайскоўцаў загінулі тры чалавекі. Дзьве жанчыны загінулі пры сутыкненьні брытанскага вайсковага аўтамабіля з цывільнай машынай, у якім яны знаходзіліся. Каб спыніць брытанскіх вайскоўцаў, якія мелі намер пакінуць месца здарэньня, людзі, якія сабраліся навокал, пачалі закідваць аўтамабіль каменьнем. У адказ вайскоўцы пачалі страляць. Два мужчыны былі забітыя, некалькі чалавек параненыя.

Камандаваньне Міжнародных сілаў у Аўганістане пакуль ніяк не пракамэнтавала здарэньне.
XS
SM
MD
LG