Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Андрэя Пачобута адмаўляецца сьведчыць супраць мужа


Аксану Пачобут сёньня выклікалі ў Гарадзенскую абласную пракуратуру па крымінальнай справе супраць яе мужа, журналіста "Газэты выборчай" Андрэя Пачобута, які названы падазраваным.

Яе выклікаў сьледчы па найважнейшых справах Арсені Нікольскі. Аксана Пачобут адмовілася даваць паказаньні, паколькі не абавязаная сьведчыць супраць блізкіх.

Супраць Андрэя Пачобута распачата крымінальная справа паводле часткі І артыкула 368 Крымінальнага кодэксу "Абраза прэзыдэнта РБ". У якасьці падставы ўзятыя публікацыі журналіста: восем артыкулаў у "Газэце выборчай" і па адным — на "Беларускім партызане" і ў яго прыватным блогу. Сам ён раней адмовіўся даваць паказаньні ў пракуратуры, бо ня лічыць сябе вінаватым. Пасьля гэтага супрацоўнікі КДБ апісалі маёмасьць сям’і Андрэя Пачобута і забралі кампутар.
XS
SM
MD
LG