Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: сябры Партыі БНФ падалі заяўку на пікет 26 красавіка


Месцам правядзеньня пікету абраны парк Жылібэра, які прадугледжаны Гарадзенскім гарвыканкамам для правядзеньня падобных акцый.

Пра гэта паведаміў кіраўнік гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, які сёньня падаў заяўку ў Гарадзенскі гарвыканкам.

Ён сказаў, што сёлета тэма чарнобыльскай трагедыі, якая адбылася 25 гадоў таму, як ніколі актуальная. Асабліва ўлічваючы падзеі, якія адбыліся на японскай атамнай станцыі, і намер беларускіх уладаў збудаваць АЭС у Астравецкім раёне.
XS
SM
MD
LG