Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква перадала Варшаве матэрыялы авіякатастрофы пад Смаленскам


Генэральная пракуратура Расеі перадала сёньня польскаму боку дадатковыя матэрыялы, зьвязаныя з расьледаваньнем авіякатастрофы пад Смаленкам 10 красавіка 2010 г., у выніку якой загінулі 96 чалавек, у тым ліку і прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі.

Паведамлчяецца, што сярод перададзеных дакумэнтаў ёсьць і копіі пратаколаў допытаў сьведкаў, якая прайшлі ў Маскве.

Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт у студзені прадаставіў справаздачу расейскіх адмыслоўцаў, якія ўсклалі адказнасьць за авіякатастрофу на экіпаж. Разам з тым, расьледаваньне авіякатастрофы пакуль не завершанае.
XS
SM
MD
LG