Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Бэрлюсконі перанесены


Суд у Мілане перанёс слуханьні па справе прэм'ер-міністра Сільвія Бэрлюсконі, якога абвінавачваюць у сувязі з непаўнагадовай прастытуткай, на 31 траўня.

74-гадовага Бэрлюсконі падазраюць у тым, што ён меў інтымныя сувязі з 17-гадовай мараканкай Карымай Эль-Махруг, якая вядомая як Рубі, і якая атрымлівала ад яго каштоўныя падарункі і ўзнагароды. У Італіі прастытуцыя не забароненая, але займацца ёй дазволена з 18 гадоў. Акрамя таго, сьледзтва лічыць, што Берлусконі злоўжываў службовымі паўнамоцтвамі, калі дапамог Рубі запазьбегчы абвінавачваньняў у крадзяжы.

Бэрлюсконі і Рубі адрынаюць усе абвінавачваньні. Прэм'ер-міністар Італіі заяўляе, што стаў ахвярай накіраванай супраць яго кампаніі.

Ні Бэрлюсконі, ні Рубі на сёньняшнім пасяджэньні суда не з'явіліся.
XS
SM
MD
LG