Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Белы дом скрытыкаваў пакістанскія ўлады


Улады Пакістану за мінулы год не дамагліся значных посьпехаў у барацьбе з баевікамі на тэрыторыі краіны. Пра гэта гаворыцца ў абнародаваным ў аўторак спавешчаньні Белага Дому Кангрэсу ЗША.

Паводле дакумэнту, у апошні час сытуацыя на аўганска-пакістанскай мяжы значна ўскладнілася. Сілы бясьпекі Пакістану ня здолелі прадухіліць вяртаньне баевікоў у раёны, якія ўжо былі вызваленыя. У спавешчаньні прыгадваецца выпадак, калі пакістанскае войска было вымушанае тройчы на працягу двух гадоў весьці баявыя дзеяньні супраць баевікоў у адным і тым жа раёне.

Тым ня менш, вайсковае супрацоўніцтва ЗША і Пакістану працягваецца. Чакаецца, што сур'ёзныя сутыкненьні з талібамі ў Аўганістане адновяцца ў бліжэйшыя тыдні.
XS
SM
MD
LG