Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты, якіх “пабілі” Брэўс і Гапонаў, працягнуць службу


Пацярпелыя падчас падзеяў 19 сьнежня міліцыянты
Пацярпелыя падчас падзеяў 19 сьнежня міліцыянты
Міністэрства ўнутраных спраў не знайшло падставаў для звальненьня міліцыянтаў, якія сьцьвярджалі, што ім нанесьлі пашкоджаньні 19 сьнежня ўдзельнікі акцыі пратэсту ў Менску Іван Гапонаў і Арцём Брэўс.

На звальненьні міліцыянтаў настойваў старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Салаўёў. Паводле актывіста, супрацоўнікі атраду спэцыяльнага прызначэньня непрыдатныя да выкананьня ўскладзеных на іх функцыяў. Адмысловы зварот Салаўёў накіраваў міністру ўнутраных спраў Беларусі Анатолю Куляшову 3 сакавіка.

У адказе з палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня, куды пераадрасавалі зварот фронтаўца, гаворыцца, што прычын для звальненьня міліцыянтаў няма. Атэстацыя супрацоўнікаў унутраных спраў праводзіцца плянава і прычынаў для правядзеньня дадатковай атэстацыі таксама няма.

“Я так разумею адказ на мой зварот, што альбо міліцыянты хлусілі ў судзе пад прысягай, што іх зьбівалі гэтыя хлопцы, альбо гэта норма для нашай міліцыі, што іх зьбіваюць звычайныя маладзёны. У першым выпадку трэба прыцягваць спэцназаўцаў да адказнасьці за хлусьлівыя сьведчаньні, а ў другім выпадку трэба цалкам расфармаваць міліцыю на чале зь міністрам унутраных спраў, бо такая міліцыя ні нашто ня здольная”, - камэнтуе адказ Зьміцер Салаўёў.

10 сакавіка суд Маскоўскага раёну Менску пакараў грамадзянаў Расеі Івана Гапонава і Арцёма Брэўса штрафамі па 10,5 мільёнаў рублёў кожнага. Супраць іх сьведчылі 15 амапаўцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG