Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія і Туніс дамовіліся аб мігрантах


Туніскія мігранты на Лампедузе
Туніскія мігранты на Лампедузе
Італія і Туніс падпісалі ў аўторак пагадненьне аб умовах спыненьня прытоку мігрантаў на італьянскую тэрыторыю. Пра гэта паведаміў міністар унутраных справаў Італіі Рабэрта Мароні пасьля двухдзённых перамоваў у Тунісе. Паводле дамоўленасьці, італьянскія ўлады дадуць дазвол на знаходжаньне ў краіне цягам 6 месяцаў 20 тысячам тунісцаў, якія ўжо знаходзяцца ў Італіі. Новыя нелегалы будуць дэпартавацца. Італія зьбіраецца дапамагчы Тунісу кантраляваць праліў, які аддзяляе туніскае ўзьбярэжжа ад італьянскай выспы Лампедуза.

Болей як 20 тысяч грамадзянаў Тунісу ўцяклі ў Італію ад студзеня гэтага году, калі ў іхнай краіне пачаліся масавыя непарадкі.
XS
SM
MD
LG