Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія: пачынаецца суд над Бэрлюсконі


Прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі

Прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі

У Міляне сёньня пачынаюцца судовыя слуханьні ў справе прэм’ер-міністра Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі, якога абвінавачваюць у сувязях з непаўналетняй прастытуткай. 74-гадовага Бэрлюсконі падазраюць у тым, што ён меў інтымныя стасункі з 17-гадовай мараканкай Карымай Эль-Махруг, вядомай як Рубі, якая атрымлівала ад яго дарагія падарункі і грошы. Акрамя таго, сьледзтва лічыць, што прэм’ер скарыстаўся з сваіх паўнамоцтваў, калі дапамог Рубі пазьбегнуць абвінавачваньня ў крадзяжы.

Бэрлюсконі і Рубі адмаўляюць усе абвінавачваньні. Прэм’ер Італіі заяўляе, што стаў ахвярай кампаніі, інсьпіраванай ягонымі ворагамі. Зьяўленьня Бэрлюсконі ў судзе сёньня не чакаецца.
XS
SM
MD
LG