Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прычына валютага крызісу не ў аўтамабілях, а ў адсутнасьці новых крэдытаў


Барыс Жаліба

Барыс Жаліба

Ажыятаж на валютным рынку пройдзе пасьля падвышэньня мыта на аўтамабілі, якое адбудзецца 1 ліпеня. Пра гэта ў аўторак заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас рабочай паездкі на Берасьцейшчыну. Ці сапраўды прычына валютнага крызісу ў мытах на аўта? Наколькі вялікія золатавалютныя рэзэрвы Беларусі, ці могуць яны быць кінутыя на ратаваньне наяўнага рынку валюты? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Барыс Жаліба.

Цыганкоў: Ці пагодзіцеся вы зь меркаваньнем Аляксандра Лукашэнкі, што крыніцай валютнага крызісу стала падвышэньне мытаў на аўтамабілі? Ці праблема ня толькі ў гэтым?

Жаліба: Вядома, я не магу падзяліць такое меркаваньне. Ажыятажны попыт на іншамаркі – толькі адна з прычынаў, зручных прычынаў, каб патлумачыць тое, што рынак наяўнай валюты фактычна паралізаваны. Асноўная прычына ў тым, што апошнім часам Беларусь ня мае ніякіх валютных уліваньняў у выглядзе крэдытаў. Апошні крэдыт МВФ даўно скончыўся, пазыкі аблігацыйныя, якія разьмяшчаў Мінфін (гэта мільярд 800 мільёнаў) даўно праедзеныя. І на сёньня замежных пазыкаў няма.

І гэта яскрава паказвае, што наша эканоміка без замежных пазыкаў цяпер існаваць ня можа. У нас экспарт не пакрывае валютныя патрэбы краіны, і зараз усё гэта агалілася.

Цыганкоў: Аляксандар Лукашэнка таксама заявіў, што "з засекаў валюту мы больш браць ня будзем. Золатавалютныя рэзэрвы – гэта сьвятое, мы павінны іх папаўняць". Існуе разыходжаньне паміж міжнароднай і беларускай статыстыкай. Колькі ўсё ж складаюць беларускія золатавалютныя рэзэрвы, ці засталося тое, што можна кінуць для ратаваньня валютнага рынку?

Жаліба: Паводле апошніх зьвестак на 1 сакавіка, у нас золатавалютных рэзэрваў каля 4 мільярдаў даляраў. Але валютны складальнік там – усяго 1,3 мільярды. Гэта вельмі мала. Падмацоўваць гэтымі грашыма курс беларускага рубля бессэнсоўна, інакш застанемся з нулём. Сёньня мы бачым, што Нацбанк ня можа забясьпечыць камэрцыйныя банкі наяўнай валютай. І таму абменьнікі працуюць так – што адны людзі здаюць, то іншыя купляюць.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG