Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кот-д'Івуар: Гбагбо просіць у ААН абароны


Прыхільнікі Алясана Ўатара рыхтуюцца да штурму рэзыдэнцыі Гбагбо

Прыхільнікі Алясана Ўатара рыхтуюцца да штурму рэзыдэнцыі Гбагбо

Былы прэзыдэнт Кот-д'Івуару Ляран Гбагбо зьвярнуўся да ААН па абарону. Пра гэта паведаміў прадстаўнік ААН, зазначыўшы, што перамовы аб умовах яго капітуляцыі працягваюцца.

Паведамляецца, што Ляран Гбагбо ў інтэрвію францускаму тэлеканалу LCI у аўторак адмовіўся прызнаць Алясана Ўатара прэзыдэнтам краіны.

Гбагбо хаваецца разам з членамі сваёй сям'і ў бункеры рэзыдэнцыі ў горадзе Абіджан. Паведамляецца, што рэзыдэнцыю атачылі ўзброеныя прыхільнікі Алясана Ўатара, якога міжнародная супольнасьць прызнала пераможцам леташніх прэзыдэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG