Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: У Беларусі мела месца спроба дзяржаўнага перавароту

  • БелаПАН

Міністэрства ўнутраных спраў аб'явіла пра завяршэньне папярэдняга расьсьледаваньня крымінальнай справы аб падзеях у Менску 19 сьнежня 2010 году.

"Сьледчай управай папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму завершана папярэдняе расьсьледаваньне крымінальнай справы, распачатай у дачыненьні да грамадзян Рэспублікі Беларусь — арганізатараў і ўдзельнікаў масавых непарадкаў 19 сьнежня 2010 году", — паведаміла вечарам 5 красавіка ўправа інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС.

Паводле заключэньня сьледзтва, "атрыманы вычарпальныя доказы аб спробе зьмены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь па папярэдняй змове з прадстаўнікамі замежных дзяржаў і арганізацый, якія па сутнасьці ставілі канчатковай мэтай ажыцьцяўленьне дзяржаўнага перавароту". Падчас расьсьледаваньня крымінальных спраў устаноўлены роля і ступень удзелу кожнага фігуранта ў падзеях, якія адбыліся.

Ступень адказнасьці за ўчыненае вызначыць суд, абяцае МУС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG