Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Емэн: пратэсты набіраюць сілу


Емэн: паранены ў часе сёньняшніх сутыкненьняў у Сане

Емэн: паранены ў часе сёньняшніх сутыкненьняў у Сане

У сталіцы Емэну Сане тры чалавекі загінулі ў ходзе сутыкненьняў паміж прыхільнікамі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха і салдатамі, якія перайшлі на бок апазыцыі. Яшчэ пятнаццаць чалавек былі параненыя.

Колькасьць пратэстоўцаў у Сане, тым ня менш, працягвае павялічвацца, паведамляе Бі-бі-сі.

Сутыкненьні аднавіліся таксама ў горадзе Таіз. Відавочцы распавядаюць, што снайпэры на дахах дамоў адкрылі агонь па дэманстрантах. Гэта здарылася празь некалькі гадзін пасьля нападу на ўдзельнікаў маршу пратэсту, у выніку якога пацярпелі сотні чалавек.

Прынамсі пятнаццаць чалавек былі забітыя ў Таізе ў панядзелак, калі сілы бясьпекі адкрылі агонь па натоўпе маніфэстантаў.
XS
SM
MD
LG