Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура апратэставала апраўдальны прысуд Андрэю Бандарэнку


Андрэй Бандарэнка адразу пасьля вызваленьня.

Андрэй Бандарэнка адразу пасьля вызваленьня.

Пракуратура вынесла пратэст на рашэньне Менскага гарадзкога суду аб прызнаньні невінаватым прадпрымальніка і палітыка Андрэя Бандарэнкі. 22 сакавіка суд прыняў рашэньне апраўдаць і вызваліць з-пад варты Андрэя Бандарэнку з прычыны ягонай невінаватасьці і адсутнасьці ў ягоных дзеяньнях складу злачынства.

У адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам, пракуратура выкарыстала сваё права апратэставаць гэтае рашэньне і цягам бліжэйшых тыдняў стане вядомы час разгляду гэтага пратэсту ў Вярхоўным судзе, паведаміў Свабодзе Андрэй Бандарэнка. Ён таксама спадзяецца, што рашэньне Менскага гарадзкога суду будзе пакінутае бязь зьменаў.

Андрэй Бандарэнка таксама паведаміў, што ўвесь час пасьля вызваленьня 22 сакавіка ён зь сям’ёй: жонкай, двухгадовай дачкой і бацькам. Бліжэйшымі ж днямі разам з паплечнікамі ў Аб’яднанай грамадзянскай партыі будзе прыкладаць намаганьні ў справе вызваленьня старшыні партыі Анатоля Лябедзькі і іншых палітвязьняў.

У 2008 годзе Андрэй Бандарэнка балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, спрабаваў аспрэчыць вынікі галасаваньня, а ў выніку апынуўся за кратамі на 6 гадоў. Яго абвінавацілі ў крадзяжы і махлярстве і перш чым прызналі невінаватым, Андрэй Бандарэнка адбыў два гады турмы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG