Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кот-д'Івуар: Гбагбо спыняе супраціў


Прыхільнікі Алясана Ўатара рыхтуюцца да штурму рэзыдэнцыі Лярана Гбагбо ў Абіджане

Прыхільнікі Алясана Ўатара рыхтуюцца да штурму рэзыдэнцыі Лярана Гбагбо ў Абіджане

Былы прэзыдэнт Кот-д'Івуару Ляран Гбагбо, які пацярпеў паразу на леташніх прэзыдэнцкіх выбарах, але адмовіўся пакінуць сваю пасаду, вядзе ў гэтыя хвіліны перамовы аб умовах свайго ад'езду з краіны. Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў Францыі Алан Жупэ, дадаўшы, што перамовы знаходзяцца ў фінальнай стадыі.

У сваю чаргу Альсід Джэджэ - міністар замежных спраў ва ўрадзе Гбагбо - абвясьціў, што дамоўленасьць аб замірэньні была дасягнутая. Паводле яго слоў, войскі, ляяльныя экс-прэзыдэнту, ужо спынілі агонь.

Аднак камандзіры атрадаў, што змагаюцца на баку Алясана Ўатара, патрабуюць каб Гбагбо здаўся безь якіх бы то ні было папярэдніх умоваў.
XS
SM
MD
LG