Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афрыка ня хоча замежнага ўмяшальніцтва


Міратворцы Афрыканскага Зьвязу ў Паўночным Дарфуры, Судан, 2007

Міратворцы Афрыканскага Зьвязу ў Паўночным Дарфуры, Судан, 2007

Афрыканскі Зьвяз асудзіў замежную вайсковую інтэрвэнцыю ў Лібію і Кот-д'Івуар. Прэзыдэнт Экватарыяльнай Гвінеі, якая цяпер старшынюе ў арганізацыі, Тэадора Абіян Нгуема заявіў на міжнароднай канфэрэнцыі ў Жэневе, што "Афрыцы не патрэбны замежны ўплыў. Афрыка павінна сама разьбірацца са сваімі справамі".

"Афрыканскія праблемы ня могуць быць вырашаныя паводле эўрапейскага, амэрыканскага ці азіяцкага бачаньня", – патлумачыў сваю пазыцыю Нгуема.

Ён дадаў, што Афрыканскі Зьвяз павінен быць залучаны ў вырашэньне канстытуцыйных крызісаў у "Кот-д'Івуары, Судане, Эгіпце, Тунісе і Лібіі".
XS
SM
MD
LG