Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дунья Міятавіч: Беларусь груба парушае свае абавязаньні ў АБСЭ

  • БелаПАН

Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях СМІ Дунья Міятавіч занепакоеная ціскам уладаў Беларусі на мясцовых і замежных журналістаў. Пра гэта гаворыцца ў лісьце, які Міятавіч накіравала міністру замежных спраў Беларусі Сяргею Мартынаву.

"Улады працягваюць запалохваць і перасьледаваць незалежныя СМІ. Гэтая небясьпечная тэндэнцыя, якая пачалася пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году, дасягнула сваёй крытычнай кропкі. Гэтыя дзеяньні абуральна парушаюць абавязаньі Беларусі ў рамках АБСЭ ..", - падкрэсьліла Міятавіч.

У сваім лісьце яна пералічыла выпадкі, калі журналісты і СМІ ў Беларусі падвяргаліся перасьледу, асабліва падкрэсьліўшы, што сур'ёзна занепакоеная "крымінальным перасьледам журналістаў Ірыны Халіп і Натальлі Радзінай".

Міятавіч таксама нагадала Мартынаву пра адмову Вышэйшага гаспадарчага суду задаволіць пазоў "Аўтарадыё" і газэты "Народная воля", якія спрабавалі апратэставаць вынесеныя Міністэрствам інфармацыі папярэджаньні.

Акрамя таго, яна выказала занепакоенасьць выпадкамі арыштаў беларускіх журналістаў Алеся Асіпцова і Ўладзіміра Лапцэвіча, а таксама расейца Аляксандра Лашманкіна.

Міятавіч таксама занепакоеная перасьледам карэспандэнта польскай "Газеты выборчай" у Беларусі Андрэя Пачобута.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG