Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кот-д'Івуар: Гбагбо распачаў перамовы


Ляран Гбагбо
Ляран Гбагбо
Дзейны кіраўнік Кот-д'Івуару Ляран Гбагбо абмяркоўвае ўмовы сваёй капітуляцыі. Пра гэта паведаміў сёньня прэм'ер-міністар Францыі Франсуа Фіён, выступаючы ў парлямэнце ў Парыжы.

Тым часам прыхільнікі лідэра апазыцыі Алясана Ўатара, якога міжнародная супольнасьць лічыць пераможцам леташніх прэзыдэнцкіх выбараў, штурмуюць палац дзейнага прэзыдэнта ў эканамічнай сталіцы краіны Абіджане. Місія ААН у Кот-д'Івуары сьцьвярджае, што Гбагбо знаходзіцца ў бункеры на тэрыторыі палацу.

Раней францускія міратворцы нанесьлі ўдар па войсках, верных Гбагбо.

Расея выказалася крытычна адносна дзеяньняў міратворцаў, указаўшы, што актыўна падтрымаўшы адзін з бакоў канфлікту, яны, верагодна, парушылі свой мандат, які прадугледжвае нэўтралітэт.

ААН заклікала бакі да спыненьня вагню.
XS
SM
MD
LG