Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Хмарна, часам сонейка, увечары дождж, тэмпэратура ўначы +2 -- +4 С, удзень +11 -- +13 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск. У Канстытуцыйным судзе працягнецца разгляд польскага закону “Аб карце паляка” на прадмет яго адпаведнасьці прынцыпам міжнароднага права.

Менск. У нацыянальным прэсавым цэнтры – прэсканфэрэнцыя “Аб узроўні жыцьця насельніцтва Беларусі ў 2010 годзе”.
Пачатак у 11.00.

Менск. Клюб “Алекс’с" (вул. Чарнышэўскага, 10А) -- вечарына ROCKMIX.
Пачатак у 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Бэрлін/Прага. Пачатак візыту прэм’ер-міністра Ізраіля Бэньяміна Нэтан’ягу ў Нямеччыну і Чэхію.

Мілан. Пачатак судовага разьбіральніцтва супраць прэм’ер-міністра Сыльвіё Бэрлюсконі, якога вінавацяць у выкарыстаньні непаўнагадовых прастытутак і злоўжываньні ўладай.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1453: Пачалася апошняя аблога Канстантынопаля войскамі Мэхмэда II.

1814: Адрачэньне Напалеона І ад пасаду, аднаўленьне дынастыі Бурбонаў.

1896: У Афінах пачаліся 1-я Алімпійскія гульні сучаснасьці.

1909: Пачатак першай навуковай экспэдыцыі на геаграфічны паўночны полюс пад кіраўніцтвам Робэрта Піры.

1917: Уступленьне Злучаных Штатаў у першую сусьветную вайну.

1941: Нямецкія войскі ўварваліся ў Югаславію.

Нарадзіліся:

1812: Аляксандар Герцан, расейскі грамадзкі дзяяч, публіцыст, філёзаф.

1893: Язэп Гаўрылік, дзяяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі.

1904: Мікола Хведаровіч, беларускі паэт.

1910: Барыс Кіт, навуковец, актыўны дзяяч беларускай эміграцыі.

1945: Боб Марлі, ямайскі музыка.

Памёрлі:

885: Мэтод, старэйшы брат Кірыла, стваральнік славянскай азбукі.

1199: Рычард Львінае Сэрца, ангельскі кароль.

1520: Рафаэль, італійскі мастак.

1528: Альбрэхт Дзюрэр, нямецкі мастак, тэарэтык мастацтва.

1656: Шыман Старавольскі, гісторык і пісьменьнік Вялікага княства Літоўскага.

1829: Нільс Хенрык Абэль, вядомы нарвэскі матэматык.

1948: Мікола Шыла, беларускі нацыянальны дзяяч, журналіст.

1992: Айзэк Азімаў, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.

1999: Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык.

Ёсьць нагода:


Дзень незалежнасьці Грэцыі (з 1821).

МІНУС 365:


Ці атрымае Беларусь новыя крэдыты МВФ?

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Калі доктар скажа, што мне засталося жыць 5 хвілін, я ня буду рваць на сабе валасы. Проста я стану друкаваць на машынцы крыху хутчэй.

Айзэк Азімаў
XS
SM
MD
LG